Прамень
Маўклівым госцем сяду каля брамы,
Спаўзе сляза па-здрадніцку з вачэй,
Блукае босы вецер, нібы п'яны,
А час ляціць нястрымна і хутчэй.
Ніжэй плывуць здаецца нават хмары,
Пануры хвойнік стаў зусім сівой,
Калісьці тут луналі дружна мары
І зорны шлях гайдалі над зямлёй.
Усё мінуе ў мітуслівым свеце,
Жыццё здзяйсняе новы свой віток.
Прамень надзеі хай заўсёды свеціць,
Ды сагравае слаўны закуток.
2019
Отзывы
Кирдина Елена08.01.2025
Замечательный стих! Очень понравился, спасибо!
Яльницкий Анатолий09.01.2025
Елена, спасибо!

