Я ЦЯБЕ НЕ КАХАЮ…

Я цябе не кахаю, ты знай,
Не шукай патаемную сцежку.
Разламалi мы свой каравай,
Не пытайся сабраць яго рэшткi.
 
«Я цябе не кахаю, - крычу –
Не прыходзь да мяне ў час самоты»,
Ды падобна сляпому ткачу,
Тку з бяссэнсавых думак палотны.
 
Я цябе не кахаю, павер,
Ты забытыя ноты для флейты.
Я на свой, асабiсты манер
Адыграю свой лёс, без жалейкi.
 
Не кахаю, не буду кахаць,
Не змагу пакахаць анiколi.
Думкi рву, бы кассой сенажаць,
I хаваю глыбока, няволю.
 
Толькi вусны ад гукаў дрымцяць,
Адчувю каханай дыханне.
Сон ганю, каб мацней закрычаць:
«Я кахаю, чакаю спатканне!»