З ПТУШЫНАГА ПАЛЁТУ

З птушынага палёту, кажуць, лепей бачна,
Перадаецца прымаўка такая з веку ў век.
Як бы i так, але не ўсё тут адназначна,
Напэўна, паспяшаўся з вынiкамi чалавек.
 
З вышынь, мяркую, можна добра бачыць форму,
А гэта значыць, заўважаем навакольны лоск.
Яго наводзяць, без сумленнага дакору,
Там дзе ўзнялася лебяда, дзе не ўзышоў авёс.
 
З птушынага паллету не пачуеш стогны
Зямелькi роднай пад цяжарам застарэлых ран.
Душу не закране буслiны крык самотны,
Ды дзятла стук, што пустата нясе да чорных хмар.
 
Не чуецца, як б`юцца сэрцы, пульс гаротны,
Душа як плача, бы кулiк, схаваўшыся ў чарот.
Як рвецца птах узняцца ўвысь, дзе стане вольным –
Буран перамалоў, перакруцiў, як калаўрот.
 
З птушынага палёту любавацца можна,
Калi пакутным даў папiць вады крынiчнай з рук,
Вандроўнiку – каня й прытулак прыдарожны,
Знямогламу – надзею з верай на збаўленне мук.