Издать сборник стиховИздать сборник стихов

Застанецца

Выйду халоднай раніцай,
Снег малады іскрыцца,
Сосен вяршынь кранаецца
Рудае сонца быццам.
 
Вее зімовай свежасцю,
Злегку слязяцца вочы.
Побач, па белай снежнасц,
Студзень імкліва крочыць.
 
Без мітусні і панікі
Ліст каляндар пакіне,
Сыпле пад ногі шарыкі
Закасцянелы іней.
 
Хай назаўжды застанецца,
Тая жыве хвіліна,
Дзе мы калісьці раніцай
Марылі так наіўна.
 
2021