Открытое письмо в Божьи сферы
АДКРЫТАЕ ПіСЬМО ДА БОЖЖЫХ СФЕР.
Я, Алег Буйніцкі.
Чалавек я, ці істота?
Скуль з’явіўся я калісьці?
Ці заўсёды ў Свете быў?
Мо, знянацку я зляпіўся
з непрыладжаных малекул?
Ды і то:
мяне зляпілі,
ці то – сам сябе зляпіў?
Аніяк не раскумекаю…
…дурыць роспачам самота –
сам сябе бы і забіў…
.
Трэба ж…
Нават нешта ж мыслю…
Гэта значыцца – існую…
А навошта?
Хтосьці ведае?
Дзесь адказы падзавіслі…
…ад пытанняў толькі беды –
за пытанні адлупуцюць…
Я – каму-нЕбудзь карысны!?
.
Цішыня…
Няма адказу…
Мы – драпежныя жывёлы?
Здрады, свары, бойкі, здзекі…
Тута – нашы…
Тама – вашы…
Ой, сустрэць бы мне заразу,
што стварыла чалавекаў…
Ды й пусціла без дагляду,
сэнс Жыцця не наказаўшы…
Усё сказаў бы таму гаду…
**+**
1 жніўня 2012г.
Я, Алег Буйніцкі.
Чалавек я, ці істота?
Скуль з’явіўся я калісьці?
Ці заўсёды ў Свете быў?
Мо, знянацку я зляпіўся
з непрыладжаных малекул?
Ды і то:
мяне зляпілі,
ці то – сам сябе зляпіў?
Аніяк не раскумекаю…
…дурыць роспачам самота –
сам сябе бы і забіў…
.
Трэба ж…
Нават нешта ж мыслю…
Гэта значыцца – існую…
А навошта?
Хтосьці ведае?
Дзесь адказы падзавіслі…
…ад пытанняў толькі беды –
за пытанні адлупуцюць…
Я – каму-нЕбудзь карысны!?
.
Цішыня…
Няма адказу…
Мы – драпежныя жывёлы?
Здрады, свары, бойкі, здзекі…
Тута – нашы…
Тама – вашы…
Ой, сустрэць бы мне заразу,
што стварыла чалавекаў…
Ды й пусціла без дагляду,
сэнс Жыцця не наказаўшы…
Усё сказаў бы таму гаду…
**+**
1 жніўня 2012г.