Издать сборник стиховИздать сборник стихов

Хроники полёта в снах

Хроники полёта в снах
"МіНСКіЯ ХРОНіКі. Хронікі палёту у снах."

Восень.
Дожджык быў.
Зачах…
Неба – шэрае…
І ляціць там нейкі птах –
Край мой мерае…

Вольны у цябе палёт,
“небамершчык” крыльны…
Неба на калючы дрот
не закрылі…

Сёння – тут.
Назаўтра – там.
Без пашпарта,
без візаў…
Не злятай зусім,
мой птах…
Будзь паблізу…

Ты ляціш ў маёй душы,
змучанай ад болю…
Як на воле,там,скажы…
І што такое – Воля?
*+*
13 лістапада 2012г.