СПIЦЬ РОЗУМ
Як прытварацца развучыць свой розум?
Хлусню ж душой мы за вярсту адчуем,
Але, быць як усе – жыццёвых сцежак «проза» –
Бяздумна з лёсам па жыццi флiртуем…
За думкай большасцi, як за сцяною,
Развагамi не трэба мучыць сэрца.
Сумленне спi, пакрытае iмглою,
Прывыкнеш роль iграць, нiбыта верыць.
Прыладжвацца да ўсiх, не мець свой погляд –
Душу так змарнаваць, зрабiць чужою.
Калiсь абудзiць розум яе водгук,
Ды позна, лёс застаўся за мяжою.
Духоўнасць згублена ў прытворстваў моры,
Унукам дзецям – замкi замест долi.
Каб слёзы скрыць, бытуе гумар чорны,
Пад попелам iлжывым сэрца стогны.