БУЙНЫ ВЕЦЕР

Што ж сумоту разносiш па свеце
Завываннем сваiм буйны вецер?
Наганяеш хлуслiвыя хмары,
Беладонны напiтак у чарах.
 
Чаму душы ты нашы калечыш,
Тушыш зыркi агонь нашых свечак?
Пустазелля разносiш зярняты,
Ды палохаеш громам заўзята.
 
Чорны след пакiдаеш у высi,
Груганом у нябёсах павiс ён.
Прыпынiся, пачуй стогн зямелькi,
Пакуль вочы не скрылi павейкi.