ЗРЭБ`Е
Тчэ стагоддзi слота зрэб`е,
Дзе асноваю пазадкi.
Заблукалi зоры ў небе,
Гасяць iх рукою хваткай.
Закрывае зрэб`е колка
Свет вачэй пытлiвых, зоркiх.
Губiць праўды зычны голас,
Ломiць iх характар шорсткi.
Пакрывае зрэб`е поле,
Без святла каб вялi кветкi.
Каб зачахла ў цемры доля,
Уплялася сухацветам.
Зацягнула плотна, плотна
Ад праменяў зыркiх зорак.
Ды знiшчае у балотах
Дум насычаны праростак.
Б`е крынiца з-пад зямелля,
Точаць воды, нават камень.
Час рыхтуе сваё зелле
Для блукаючых вякамi.