У ВЯЛIКОДНЫ ДЗЕНЬ

У Вялiкодны дзень сягоння
Цягну я рукi да нябес,
Каб сталi сэрцам свету годны,
Каб у душы Хрыстос ўваскрэс.
 
Каб хор душы i песня мiру,
Плыла на крылах ў вышынi.
Святло праменьчык ў сэрцах шырыў,
Запальваў мудрыя агнi.
 
Каб з воляй мiр прыйшоў у хаты,
Ды колас жытнi ў полi рос,
Каб не глумiўся брат над братам,
Не раз`ядалi рэкi слёз.
 
Каб словы воля i свабода
Iшлi ў абдымку па жыццi.
Гасподзь нас шчодра, год ад года,
Святлом духоўным асвяцiў.
 
Каб прагнасць свет у жменi сцiснуць,
Настроiць сквапна на свой лад,
Звязала мудрасць гiдкай цiнай,
Расцвёў над ёй сяброўскi сад.
 
Святло духоўнае наш розум
Па сцежцы мiру правяло.
Хрыста ўсiм сэрцам сёння просiм,
Даць разуменне ўбачыць зло.