ВЫБАР I СУМЛЕННЕ

Наш шлях жыццёвы – гэта выбар,
Яго зрабiць заўжды складана.
Схаваны ён у нетраў скiбах,
Густых туманах акаянных.
 
У кожнай справе крок наш першы,
Як у дзяцiнстве, баязлiвы.
Падтрымка блiзкiх заўжды цешыць,
Святло лiе над нашай нiвай.
 
Галоўнае, каб наша мудрасць,
Змагла уразумець хто родны.
Не апаiў вадзiцай мутнай
Хiтрэц, не павярнуў з дарогi.
 
Сумленне наша не запэцкаў –
Яно найлепшы нам дарадчык.
Хлуснёю не прынёс нам бедаў,
Махлярствам не вучыў пляткарыць.
 
Калi з сумленнем выбiраем
Свой погляд i шляхоў напрамкi,
Куток жыццёвы адшукаем,
Сустрэне доля ясным ранкам…
 
Галоўнае, не будзе прыкра
Перад дзяцьмi, душой i Богам.
Не стлее сэрца ў корцы з выгад,
А лёс не стане цьме залогам…