ВЯСЕННIЯ ВЯТРЫ
Промнi вясны разам з ветрам,
Вытруць з нябёсаў слязiны.
Прыйдуць у край з новай эрай,
Шчасця зямнога гадзiны…
З часам расчэшуць паволi
Думкi, што час пераблытаў.
Высушаць шлях наш з юдолi,
Крыўды прасеюць праз сiта.
Зорачкi ўвысь загукаюць,
Водблескi высвятляць сцежку.
Ў царстве Аiдавым Каiн –
Молiць аб мiласцi грэшнiк.
Вольныя плынi падхопяць
Авеля зерне – духоўных,
Сонечных душаў лагоднасць,
Шчыра, як мудры садоўнiк.
Мацi-зямля сваiм сэрцам
Водамi рэк наталiцца,
Поўных гаючых сакрэтаў,
Продкаў, вытокаў, крынiцы…