Люблю свой КРАЙ
Люблю свай край, хай вас не дзiвiць,
Упэўнена, убор блудлiвы
Ён хутккiм часам смела скiне –
Той сарафанчык шэра-сiнi.
Надзене зыркую сукенку,
Сваю, радзiмую, на змену,
Дзе на палотнах ясна белых
Арнамент колераў паспелых…
На мове роднай заспяваем,
Закружыць жораў па-над гаем.
Усмешка вернецца на твары,
Ў суполцы з ёю нашы мары…
На Новы год закарагодзiм,
Бо сэрцы й душы будуць ў згодзе.
Яскрава-зорныя гiрлянды
Зазiхацяць, як брылiянты.
Шампанскага гук, пена, пырскi,
Ды гучны спеў чароўнай скрыпкi
Пральюцца з танцам па праспекце,
Загляне сонца ў край, паверце…