Абаронім

З’ява гэтая вiдавочная -
сёння ўлада хавае змрочнае
за iлжывымi абяцанкамi,
а цягнiк брынкацiць ў ночы танкамi.
Кажуць, мiр у краiне - галоўнае,
i таму, мабыць, турмы ўсе поўныя?
Кажуць, думкi пра Беларушчыну,
але вочы глядзяць у мiнуўшчыну.
Там шукаюць адказ на рэпрэсii,
вiнавацячы Захад ў агрэсii.
Толькi досыць лiчыць нас падлеткамi -
Беларусь абаронiм не кветкамi!
Будзем жыць незалежнымi, вольнымi -
усе разам зрабiць гэта здольны мы!