Словы падтрымкi
Словы падтрымкi - найлепшыя лекi.
Ноч. Я пiшу, каб сказаць чалавеку,
Мне незнаёмаму: «Ты незабыты!»
Здымак у стужцы. Насамрэч, якi ты?
Вочы - люстэрка душы. З асалодай
Бачу ў iх промнi дабра i свабоды.
Мужнасць i моц у фiгуры спартыўнай -
Гонар для мацi мець гэткага сына!
Сына, якi iдэалам не здрадзiць,
Выйдзе за праўду, не зломлены сядзе.
Толькi ў душы адчуваць ўсiм патрэбна,
Што ён рабiў, ўсё рабiў не дарэмна.
Зноў прыйдзе ноч, над паперай скланюся,
С сябрам набытым цяплом падзялюся.
Хоць мы адзiн аднаго i не бачым,
З верай ў душы пажадаю удачы.
Хлопцы, дзяўчаты i сталыя людзi!
Мы разам з вамi, пра вас не забудзем.
Каб вольна жыць, паказалi народу -
Трэба ў сабе заставацца свабодным.
Словы падтрымкi - iх шмат не бывае.
Лiст напiшу i лягчэй адчуваю -
Можа у турмах сонечней стане
Ад пажаданняў, што прыйдуць з лiстамi.