БЕЗ УЗАЕМНАСЦI КАХАННЕ
Без узаемнасцi каханне –
Змушае думкi вiхрамi кружыцца,
Яно бывае апраўданнем
Жадання загубiць чужое жыцце.
Скрыўляе вусны мне ухмылка,
А сэрца недавер`е напаўняе –
Каханне беражэ нас ад памылак,
Ў малiтвах просiм шчасця для каханай…
Пачуццi нашы, як ахвяра…
Прыносiм дзеля мiлай i адзiнай.
У сэрцах застаецца мара,
Якая часам прабяжыць з журбiнай…
Для закаханых, чыстых сэрцаў
Каханыя – святло праменяў зыркiх.
Калi лжэгонар лёсам верцiць,
Каханыя – сцвярджэнне нашай пыхi.
Наш эгаiзм i самалюбства
Штурхаюць ў пекла, розум вар`яцее.
Схiляюць нас на душагубства,
Душу сваю мы аддаём зладзею…