СЭРЦА I ДУША НА РАЗДАРОЖЖЫ

Парасон хавае слёзы,
Што з дажджынкамi на вейках.
Крыўды хмель бунтуе розум,
Ў сэрцах плач, як спеў жалейкi.
 
Цягне душы Божай сiлай
Прыпынiцца на хвiлiнку.
Ў бурах злоснае стыхii
Не расстацца з палавiнкай.
 
Даць магчымасць цёплым ветрам
Патушыць паклёпы злыя.
Хмурыць бровы неба ў дрэвах,
Сэрцы вяжа настальгiя.
 
Толькi гонар цягне ўперад,
Навявае думкi злосна.
Памылiцца, зноў паверыць!?
КрУжыць душы, як гiпнозам.
 
Але нiтачка кахання
Павязала моцна долю.
Клiча лёс iх на спатканне
Боскай ласкаю i волей.