НАШ КОЖНЫ КРОК

Наш кожны момант, кожны крок –
Старонка ў кнiзе радавода.
Карэннi – кожны ў ёй лiсток
Для праўнукаў, свайго народа…
 
Чытаць балюча зжоўклы лiст,
Напiсаны дзядамi, бацькам,
Якi ўзвалiў на плечы крыж
Ды ланцугоў-кайданаў лязгат…
 
Скрываеш, топчаш i кiпiш,
Каб не чытаў сусед i дзецi.
Кусаеш губы, цягнеш крыж –
Сцiрае, давiць твае плечы…
 
З сумленнем здзелка на шляху,
Каб па цячэнню плыць сягоння,
У долi праўнукаў тайфун,
Знянацку джала скарпiёна…
 
Наканаваны Богам лёс
Прайсцi хачу я з сэрцам ў згодзе.
Каб не пакiнуць ўнукам слёз,
Вужом не вiцца на дарозе…