ШЧЫМIЦЬ У СЭРЦЫ Прысвечана паэту Дзмiтрыю Краскоўскаму

ШЧЫМIЦЬ У СЭРЦЫ
Прысвечана паэту Дзмiтрыю Краскоўскаму
 
У лiстападзе зорачка ўзышла
Пралiць праменi мудрасцi, надзеi.
Вясёлкаю свяцiлася душа,
Любоў вяла жыццёваю алеяй.
 
Паэт, у вершах - рада мудраца,
Метафарай валодаў вельмi трапнай.
Праз байкi, сочнасць вострага слаўца,
Дзялiўся неназойлiвай парадай…
 
Жаданне жыць рассейвала туман,
Не даў хваробе авалодаць сэрцам.
Да дзён апошнiх гумар – талiсман,
Яго ўспрыманне свету, яго крэда.
 
Шкада, але чамусьцi красавiк
Паставiў кропку з болем,склад парушыў.
Радкi не скончаны i голас сцiх,
Але кранае рэха нашы душы…