ПРЫПЯКАЕ ЛЕТА

Пяшчотна лета прыпякае,
Вясёлкаю рассейвае праменi.
Здалёку восень нам гукае,
Вясеннiя рыхтуе ўжо адзеннi.
 
Яскравай зоркай зрэдку скачаць,
Як пацеркi, пажоўклыя лiсточкi.
Зрумянены, паспелы, смачны
Пладовы пах вiтае з вецярочкам.
 
А лета напаследак жменяй
Цяпло, як фея, лье у родным краi.
Стрымаць спрабуе час, напэўна,
Блукае па лугах, лясах i ў гаi.
 
Задобрыць нас мяркуе лета,
Спужалася, што наступае восень –
Падобна лёсу чалавека:
Шукаем сонца, як закрылi ўцёсы…