Матчына малiтва
![Матчына малiтва](https://s.poembook.ru/theme/e9/cb/36/b81ca468efe72a06bb10c5402497f5b979930439.jpeg)
Пела мацi калiсьцi
ля дзiцячай калыскi
пра жыццё у няволi
ды пра цяжкую долю.
I прасiла у Бога
сыну лепшай дарогi,
каб не ведаў пакутаў,
сыты быў ды абуты,
жыў ў любовi i згодзе
у сваiм асяродзi
i заўжды ганарыўся
месцам, дзе нарадзiўся.
Час мiнуў. Хлопец з ранку
развiтаўся на ганку,
ў невядомасць пакрочыў.
Мацi молiцца ў ночы...