Да любай...

Цягнуся да цябе сваім Сусьветам...
Пульсуе лавай кроў у скронях,
вулкан пачуццяў
зараз рыне!
І вогненны пратуберанец
з сэрца рвецца,
каб ужаліць!
Чаму цябе гэта пужае?
Каханне не бывае
раўнадушна-роўным,
як мора Мёртвае, на ІзраІле...
 
Цягнуся да цябе цудоўным Мірам...
Тут – эльфы ў лесе...
і наяды ў рэчцы...
і Вакх
ў абдымачках з Сатырам...
І гэта – назаўжды,
не толькі сёння,
бо Мір кахання – плённы!
Чаму ж з мяне ты робіш зомбі...
Каханне не бывае недарэчным,
як камяністая пустэчча Гобі...
 
Цягнуся да цябе адным iмгненнем...
Імгненне – непаўторнае,
ніколі!
Каханне не заменіш іншым нечым,
згубіўшы –
будзеш з невыноснай боллю,
жыццё калечыць у самоте!
Кахаю так,
што рвуцца нервы...
Чаму няма iмгненню – веры?
Каханне, любая,
бывае толькі вечным,
як думка,
што не мае формы плоці...
*+*
25 красавіка 2013 г. Увечары, жонцы маёй, Лялячцы...