Пад абразом

Дзядуля старэнькі маліўся да Бога:
- У жыцці, Божа, не крыўдзіў нікога.
З усім і заўсёды стараўся мірыцца.
Няма за што, Божа, табе пасварыцца.
Прабач ты старому, не так мо малюся,
Табе як нікому, табе раскажу ўсё.
Не прашу замнога, не сабе прашу я.
Хай унукам, дзеткам у жыцці шанцуе.
Хай унукі служаць, як дзяды служылі,
З мужнасцю, адвагай у кожны бой хадзілі.
Хай жывуць шчасліва мілыя ўнучкі,
Хай жа добрай працай славяцца іх ручкі!
Дзякую за дзетак, літасцівы Божа!
Як хвароба, гора - кожны дапаможа.
Добра пахавалі як памерла маці.
Дык і мне спакойна можна паміраці.
 
Так дзядок маліўся за дзяцей да Бога.
Пра сябе забыўся, не прасіў нічога.