У ПОМНIКА

Са схiленай да долу галавой
Сядзiць матуля ля магiлы сына,
Лагодна прыцiскаючы рукой,
Пiлотку. Плакаць больш не мае сiлы.
 
З вачэй лiлiся слёзы ручайком,
Калi пачула, што загiнуў родны.
Рука дранцвела разам з тым лiстком –
Жыццё аддаў, каб быў народ наш вольны.
 
Сягоння каля помнiкаў вайны
Стаяць матулi са слязой на шчоках.
За што цяпер пакутуюць сыны?
Дзе наша воля? У якiх вытоках?
 
Калi настане час – засне той раб,
Якога прывiвалi нам вякамi?
Пад нацiскам, даў трэшчыну, аслаб.
Крыху, i развiтаецца ён з намi.