ЦУДОУНЫ КРАЙ МОЙ БЕЛАРУСКI

Цудоўны край мой беларускi!..
Шаўковым полем, шэпатам лясоў,
Тэрасамi балот Палескiх –
Чаруеш сэрцы з даўнiх тых вякоў…
 
Дзiвосны край мой беларускi!..
Птушыным хорам: жаўрукоў, драздоў…
Працяглым свiстам ветра - гучным
Ты шлеш нам прывiтанне ад дзядоў…
 
Чароўны край мой беларускi!..
Садоў духмяным водарам густым,
Пазёмкаю, сняжком бялюткiм
Хвалюеш нас, як сонцам веснавым…
 
Народ сардэчны, чулы, родны!..
Што беларус – вялiкi гонар мой -
Мiралюбiвы i духоўны,
З гасцiннай, шчодрай, ветлiвай душой…