ПРАЧЫНАЙСЯ
На свiтанку хтосьцi грукае ў акно,
Сонны, не прачнуўся… Я прылiп да шыбы.
Пабялеў ад страху, быццам палатно.
Там сухая постаць, як бы знята з дыбы,
Клiча прачынацца, досвiтак даўно.
Бачу нейкi сполах i вялiкi жах…
Я твая матуля, прачынайся, сынку,
Мова, за якую гiнулi ў баях,
Край ад нас чакае смеласцi, учынку...
Толькi побач, разам знойдзем цвёрды шлях.
Стаў я прачынацца.. Клiкаў край: «Хутчэй»!
У пявучасць мовы вельмi закахаўся,
Як туман заслона падала з вачэй…
За Радзiму мацi мой народ змагаўся,
Кроў бурлiла ў сэрцы, бы як той ручэй…
З намi наша мова i радзiмы сцяг,
Мы за наша права, каб людзьмi назвацца.
Разарвём аковы, пераможам страх,
Воблiк чалавечы будзе ў край вяртацца,
Прыйдзе воля з праўдай, што цяпер у снах…