Крынічка
(Мой родны кут, як ты мне мілы...)
Дай, калі ласка, крынічка напіцца
Чыстай, халоднай і смачнай вадзіцай.
Дай ля цябе я прысяду з дарогі,
Ные душа і стаміліся ногі.
Ты мне спявай пра далёкія зоры,
Цуда-краіны, чужыя прасторы.
І пра зямлю.што Радзімай завецца,
Што назаўжды мне запала ў сэрца!