Хроники бытия.
Са зборніка "МінскіЯ Хронікі"
Бог калісьці паразмысліў
і наладзіў ўвесь Сусьвет.
А Зямлю зрабіў калыскай
для людзей, і даў Завет.
Каб жылі – па чалавеччы,
у сям’і, без адзіноты.
І, каб не мыкалісь ў галечы,
наказаў рабіць "да поту".
А каб шчасце не мінала,
"цацак" надарыў нямала:
усё, навокал Чалавецтву,
да спадобы, да душы…
Птушка тут пяе на ветцы,
там рачушачка бяжыць…
Дзень ад дня – каб непадобны,
сёння - сонца, заўтры – хмарыць…
А для душы, не для утробы,
падарыў яшчэ і мары…
Ведаў Бог, што будзе цяжка
"дзецям" вырастаць ў "дарослых" –
лезе знекуль, то – падлячнасць,
то – драпежніцкая злобства…
І жылі так ўсе спрадвеку,
Больш у марах, чымсьць у яві.
Бо, падлюкі вылязалі
сярод роду чалавекаў…
Захаплялі Ўладу хітра,
усё дабро людзей – ў бярэма,
мужыкоў ў рабы, ды быдла,
іхніх жонак – у гарэмы…
Зараз – тая жа "карціна",
ад улады – адны здзекі,
людзі тут – замест скатыны.
Гора…
Гора роду чалавекаў…
Як каршун, тут атэіст,
над краінай кружыць многа…
З неба ён глядзіць уніз,
і сябе ўжо ліча богам…
Людзі ўсе – яго халопы,
пад сябе кладзе Закон,
і, канешне жа, "да жопы"
плач яму людскі і стогн…
- А нічога.
- А нічога, - кажа нам Гісторыя.
Усё вядома напярод.
Гінуць чэсныя і добрыя,
але помне іх Народ.
Помне з светлаю удзячнасцю –
сто, і дзвесці, й трыста год…
Столькі ж шле праклёны Гадасьці.
Бо, кніга памяці –
Народ...
*+*
ноч, цыгарэтка, кава, Лоджыя