В город Ваньке от деда Жукова

 В город Ваньке от деда Жукова
ДзеравенскіЯ Хронікі.
НА ГОРАД ДА ВАНЬКі, АД ДЗЕДА ЖУКАВА.
 
Піша дзед табе унучак...
Забяры мяне адселе...
Бо знасіліся анучы,
на гародзе – пустазелле.
Дождж у хату лье скрозь крышу.
Не заходзяць нават чэрці.
З пограбу пазбеглі мышы –
бо няма чаго ім жэрці...
 
Плот ля хаты быццам зубы,
калі глянуць у люстэрка –
увесь штакет прагніў,пазгублен...
Узяў аловак,
і пішу табе паперку.
 
Унучак, любы, дзеду дрэнна
ў адзіноце дажываць.
Не ратуе і гарэлка –
закусь нечым пражаваць...
Ой, адзінота, адзінота...
Як хвароба-ліхаманка...
Не жыццё – дрыгва-балота.
Забяры ў горад,Ванька !
Там,напэўна, добра людзям
жыць, на “гэтым яшчэ свеце”...
Мо і мне там добра будзе –
так, як пішаць у газэце?
Спраўна, добра ўсё ў газэтах,
дзесьці ўсюды...
Мне жа скуллі!
У мяне ўсё - ня гэтак...
І не хата,а - прытулак...
 
У мяне вісіць у хаце
лжэпрадуктар старажытны.
Змест таго, каб праспяваць мне,
дакладае мне: пра жыта,
ураджай які - ў цантнерах;
з кім сустрэўся пан наш - шурык,
і іныя “шуры-муры”...
Мне жа гэта – да халеры!
 
Мо, ня тыя ў мяне вочы ?
Дзе я быў, калі дзялілі ?!
Бачуць тое – чаго хочуць,
і - не бачуць “гаварыльню”...
 
Ванька, унучак,
плача ноччу
дзед твой,
бо прастога хоча:
крышку хоць пажыць на свеце,
так -
як прапісана ў газэце...
Ой, няма ў мяне вяселля...
Ванька, ўнучак!
Забяры мяне адселя!
*+*
з "Гішторый дзеда Алега"