Интересно же выяснить, перед смертью...

Интересно же выяснить, перед смертью...
Цікава ж зведаць перад смерццю…
Са зборніка «Гішторыі дзеда Алега».
***
У жывога чалавека
ёсць цікавасць – да ўсяго !
Ды шчэ, паглядзьце, выбірае…
Што з’есці ?
Пакахаць каго ?
І, нават, месца, калі ён памрэ,
то – дзе каб пахавалі…
 
Пакуль жыве,
яму ж – няймецца !
Вучыцца – на каго ?
Кім быць ?
Дзе, лепей, працаваць ?
Ў якую вопратку адзецца ?
І, потым, ён калі памрэ –
як яго будуць адпяваць…
 
Жыве жа, неяк, доўгі век –
а цікавасць не знікае, аніколі !
Як жыць ?
Дзяцей як гадаваць ?
З кім давядзецца сябраваць ?
І – сябрам будзе што за чалавек,
з якім ён з’есць “пуд солі” ?
А шчэ, калі памрэ,
ці будзе сябра ўспамінаць…
 
Было б цікава –
мёртвых распытаць…
А там – на “свеце тым”,
якая-небудзь ёсць “цікавасць” ?
Чаму,
як матылькі – на “свет той” ўсе ляцяць ?
Як быццам “свет той” –
чымсьці ўсіх нас вабіць…
*+*
18 снежня 2013г.