Хронікі Радзімы.

Хронікі Радзімы.
МінскіЯ Хронікі. Хронікі Радзімы.
 
Жыццё, ад дзяцінцтва
да старасці – сутнасць...
 
Куточкі Радзімы
у сэрца кладуцца…
 
Там, дзесьці – рачушка,
павольна пятляе.
ПадАлей,
над пушчай,
ветрык гуляе...
 
Там - выйдзе да вёскі гарбаты сахаты.
Тут, птушкі ў зацішшы,
смакуюць ля хаты
нязнятыя вішні...
 
Там, смагу ўцярэбіць
струменьчык крынічкі...
Тут матчыным хлебам
пацягне,
так звычна…
 
Усё гэта ўкласці
у сэрца патрэбна.
Няма большай сьвятасці
у сьвеце пад небам...
 
Бо, гэта – Радзіма.
Мой Край – для жыццЯ,
дзе маці мяне –
для яго нарадзіла,
і сутнасць у гэтым – майго быціЯ !
 
Цудоўны Край…
Ты мной кахАны...
Пануе над табою погань…
Над лЮдам – здзекі ды падмАны…
 
Зямля,
Пакінутая Богам…
*+*
ноч, кава, Лоджыя