МінскіЯ ХРОНіКі. ХРОНіКА ВАДЫ. СВіСЛАЧ.

МінскіЯ ХРОНіКі.   ХРОНіКА ВАДЫ. СВіСЛАЧ.
Свислочь — единственная речка, украшающая беларускую столицу Минск,
придающая нашему городу неповторимый местный колорит.
В черте города река течет на участке в 22 км давно не по своему природному руслу,
а по искусственному бетонно-гранитному.
***
Калі глядзець з касмічных даляў,
ты – нітачка у вопратцы сталіцы.
Ты – не ручай, і – не рака.
Рачушка малая.
Але, хачу табой я ганарыцца…
 
Не. Ты – не Ніл, не Амазонка, і не Волга.
Але, такая ты мне – да спагоды.
То – і не рэкі, то – вялікія дарогі.
А ты – рака людзей, не параходаў...
 
На берагах тваіх не чуем гул машын –
ты адмятаеш гул сваёй пяшчотнай гладдзю.
Як добра прыпыніцца, хоць мы і спяшым,
і адпачыць ад мітусні з бязладдзем...
 
Мы цягнемся к тваёй святой вадзе.
На берагах тваіх любы з нас знойдзе месца:
старому ёсць дзе з вудай пасядзець,
а юнаку з дзяўчынаю - сустрэцца...
 
У горадзе маім старэй цябе –
няма пад сонцам.
Ідуць гады, паўзуць сталецці,
а ты – плывеш-жывеш бясконца
скрозь будні, смуты,ліхалецці...
 
Бацькі пакінуць гэты свет...
і я...
Жыццё – такая схіма...
З табой у параўнанні, чалавек
жыве – нядоўга...
Пакіну ўнукаў на цябе,
ты ж прыглядзі за імі.
Ну, што з таго, што ты –
не Ніл,
не Амазонка,
і не Волга...
*+*
(уначы 12 верасня 2011г.)