Прыпеўка
Агарод я пасадзiла,
I расцi яго прасiла.
А як восенню прыйшла,
Дык нiчога не знайшла.
«Маладзечанку» чытала,
Сябе мiлую пазнала.
Хто ж пра гэта мог тут знаць,
Ды ў «раёнку» напiсаць?
Абяцаю добры людзi,
Больш такога тут не будзе.
Прапалю на другi год,
Чыста, чыста агарод.
Дарагая ты газета,
Вельмi дзякую за гэта.
Як ты зганьбiла мяне,
Стала сорамна ўдвайне.
У маладзечанскай газеце,
Як нiдзе на белым свеце.
Праўда льецца ручайком,
Як чытаеш вечарком.
Мая бабка вось - Матрона,
Градку поле ля балкона.
Ды чакае паштальёна,
I газету iз раёна.
Як карову прадавала,
Мне «раёнка» памагала.
Я з рэдакцыi прыйшла,
А карову не знайшла.
У «раённай» у газеце,
Прачытаеш усё на свеце.
Пра свiней i пра кароў,
I пакупку добрых дроў.
Начыталася такога,
У «раёнцы» пра старога.
Самагонку ён рабiў,
Усю аколiцу труцiў.
У «Маладзечанскай газеце»,
Нiбы з ружаў у букеце.
Лашчыць сэрца добры пах,
Хоць калючак цэлы гмах.
Я выходжу на свiтанку,
Плача дзед мой каля ганку.
На падпiску не паспеў,
Як сказалi - дык самлеў.
Дзякуй мiлая газета,
Што паслухала куплеты.
Што ты пiшыш пра людзей,
I даеш iм шмат надзей.

