Дзядок

Дзядок барадаты
Са склянкай гарбаты
На лаўцы ля хаты
Марнуе свой час.
Пабачыў багата:
I лiха, i святы,
I волю, i краты,
Здалёк i анфас.
 
I зведаў нямала
Падзей i вакзалаў,
Калi шанцавала,
Але не заўжды.
Жыццё шанавала,
Па свеце штурхала
I вось назбiрала
Шляхi i гады.
 
А што засталося?
Дажджлiвая восень –
Даўно ныюць косцi,
Балiць галава.
Блiжэй усё час крочыць
Ляжаць на пагосце…
Прыедзе сын ў госцi
Праз тыдзень цi два.
 
Калi б пратрымацца,
Калi б дачакацца,
Па хаце ёсць праца.
Халера вазьмi!
Ня жыць у палацы,
Ня зробiшь ўсёй працы,
Аднак развiтацца
Як след бы маглi.
 
Любiмыя ўнукi.
Узняць бы на рукi
Пад гомана гукi
Яшчэ хоць разок.
А потым разлука…
Маленькiм унукам
Штоднёвай навукi
Жыцейскi ўрок.
 
I ў шлях да Кандрата,
Старэйшага брата.
Хто ж тут вiнаваты,
Што злёг ён i згас…
Дзядок барадаты
Са склянкай гарбаты
На лаўцы ля хаты
Чакае свой час.