На окраине галактики
Са зборніка "Гішторыіі дзеда Алега".
На краю Галактыкі.
***
Вечар выдаўся ж,
халера...
Перадых ніхто не дась...
Мы вячэраем,
з катом,
а тут у хату, цераз дзьверы,
стварэнне нейкаснае – шась !
Мы з катом гарбату п’ем,
з варэннем,
і штосьці там па тэлебачару глядзім...
Удвух, з кацярай, жыць нядрэнна.
Суседу хужай –
ён адзін...
І тут – завальвае на хату
да нас – нягаданы-няжданы...
Ад нечаканасці
расплюхаў я гарбату !
А гэты кажа:
– Я – іна-плані-цянін...
Сусед мой,
той бы дык здурэў,
адразу !
Я ж – чалавек мудрО-О-Оністага складу...
– За стол садзісь, - яму пальцОм паказваю.
А сам гляжу –
ня прэцца, там за ім хто,
ззаду...
Наліў гарбаты,
лЫжку ткнуў ў варэнне,
ён – піць пачаў,
а я – пачаў вясці бяседу...
– З якога ты скажы здарэння
Зямельку нашу вырашыў наведаць ?
– Дак цёшча у мяне,
ў сузор’і Скарпіёна...
А сам жыву я – у Стральцэ...
Па шляху Млечнаму звяздзішнікі,
шалё-ё-ёныя...
Па ўскраечку аб’ехаць іх хацеў...
Цягнусь памалу, бо ляталка – старая...
А з-за Мядзьведзіцы – гружоны космавоз !
Я – ледзьве вывернуў...
І тут мяне ударыла !
Камета йшла –
якраз наперакос...
– Чаго гаруеш,
бачу ж, што жывы застаўся.
Папі гарбаты,
і валі да цёшчы.
– Не-е-е,
каля Зямлі косманасос зламаўся,
талерачка мая цяпер ляцець ня ў мочы...
Кажу яму:
– Ды кінь тужыць!
Мы тут з катом – у адзіноце !
Цябе дзе – знойдзем палажыць,
і бульба ёсць –
на трох нам хопіць !
К зіме зарэжам парася,
цябе надзелім шкваркай...
Качае прЫшлы галавой:
– Ня-з-з-зя-я-я…
Ой, мне да цёшчы трэба,
шпарка...
Ня ведаеш, зямлянін, маю цёшчу...
Калі яна сюды прымчыцца –
застанецца ад хаты толькі твая кошка...
І дОўга-дОўга будзеш сам лячыцца...
Чашу патыліцу…
– Цягні тады косманасос да хаты…
Дапамагу, не пагублю...
Пакуль пап’еш з катом гарбаты –
за гэты час рамонт зраблю !
Прынёс ён сваю “зломку-хрэнь”...
Гляжу,
яна – аж з прошлага стагоддзя выпуску...
З запальнічкі кітайскай ўзяў крамень –
усунуў у насос...
Працуе, накусь-выкусі !
Дзівіўся "цуду" іна-плані-цЯнін –
у закутку Галактыкі – ды і такі дзяляга !
Вось дурань...
Я жа тут –
ад "Косма-Транса", спецыяльна...
Каб пОмачу аказваць,
таким вось,
косма-бедалагам...
*+*
ноччу, на Лоджыі, пасля адлёту інапланецяніна