На пагосце.
А за акном і дождж, і вецер-
лістапада апошняя пара…
Галаву мне муціць дым ад цыгарэты,
і як ніколі, п’янее ад віна мая душа.
Гараць перад іконай васковыя, патрэскваючы свечкі,
і цені у паўзмроку па кутках…
Цяплом і варывам з рускай цягне печкі,
і кот варкочучы, спіць на маіх руках.
Як доўга тут не быў я у хаце - наездамі,
усё праца, справы, служба…
Даўно жывуць чужыя людзі у хаце -прыезджыя,
А быў той час, мая прабабка у ім жыла.
І быў я сёння на пагосце-
усе мае там родныя і месца больш няма…
І плакаў там я ні ад крыўды, а ад злосці,
што засталася ад жыцця адна журба.
Гараць васковыя перад абразамі свечы,
глядзяць з дакорам, з іконы вочы добрыя Хрыста…
І сёння для сябе я вырашыў у гэты вечар,
што назаўжды вярнуся у мясціны роднага сяла.
Віцебск-Верамяюк С