Коссовское вдохновение

Косаўскае натхненне.
Са зборніка "Гішторыі дзеда Алега".
***
Вось і май прыйшоў…
Цудоўны месяц май…
А я да возера папоўз,
з кіёчкам…
Наверсе неба смачненькі блакіт –
хоць ты яго ўдыхай,
ці – пі, як той нектар,
маленькімі глыточкамі…
Рака – цячэ…
Рака – журчыць…
І – цягне, цягне за сабой,
кудысьці…
Вось такжа і жыццё наша – бяжыць…
Рака пятляючага жЫцця…
Таму й хажу,
да Косаўскага возера.
Не да ракі.
Прыхожу – пасядзець,
тут – ціха …
Тут клёў чакаюць рыбакі,
а дзеці-“маракі” –
майструюць з дошак свой “Кон-Тікі”…
Тут – ад дажджоў збіраецца вада…
Крынічкі, з недраў, дабаўляюць моцы…
Тут – раствараецца
жыццёвая бяда…
І я – старЫ,
тут адчуваю сябе хлопцам…
*+*
(г.Косава – радзіма Т.Кастюшкі)
Отзывы
Жук Александр27.04.2019
Цудоўная крынічная вада
Дае нам сілы для чароўнага жыцця.
У горадзе яе няма, шкада!
Вада! Дасі нам мару мудраца?!

