Издать сборник стиховИздать сборник стихов

Размова з унукам.

Размова з унукам.
Са зборніка “Гішторыі дзеда Алега”.
 
Спытаў унука,
той яшчэ свавольнік –
хуткі, вёрткі…
– Які найлепшы час, і вольны.
– Улетку, на рацэ,
ці ўзімку – каб на санках з горкі ?
 
А гэты клоп-разумнік,
адразу мне ў адказ:
– Ой, насмяшыў, дзядуля –
тутачкі ж памру !
– Ня тая у цябе здагадка.
– Найлепшы для мяне той Час,
калі,
з цікавасці,
я нешта утвару,
і не задасць лупцоўку татка !
*+*