Мацi Беларусь

Мацi Беларусь
Жыву ў сваёй краiне i ёю ганарусь,
Няма на свеце месца даражэй!
Мая краiна мацi, матуля Беларусь,
Пяшчота, сiнь, цяпло тваiх вачэй!

Прыпеў:
Люблю палi, азеры, люблю лугi, лясы,
Люблю я свой прыгожы дзiўны край,
Там кветкi i вяселка абдымаюць каласы,
У пячы стаiць духмяны каравай!

Як можна не любiць сваёй матулi прыгажосць,
Бярозы, лён i канюшыны пах,
Краiна дорыць нам сваё цяпло i маладосць,
Краiна дорыць нам душы абсяг!

Прыпеў:
Люблю палi, азеры, люблю лугi, лясы,
Люблю я свой прыгожы дзiўны край,
Там кветкi i вяселка абдымаюць каласы,
У пячы стаiць духмяны каравай!

Жыве мая краiна у вёсках, гарадах,
Жыла, жыве i будзе жыць заўжды!
Любоў да Беларусi ў сэрцы i вачах,
Я пранясу з сабою праз гады!

Прыпеў:
Люблю палi, азеры, люблю лугi, лясы,
Люблю я свой прыгожы дзiўны край,
Там кветкi i вяселка абдымаюць каласы,
У пячы стаiць духмяны каравай!


© 2013 Регистрационный номер № 000052530