ТЕЧЁТ РЕКА ...
Цячэ Рака цераз Краіны…
Я на світанку
выйшаў са двара.
Пайшоў,
па-над туманам,
па узгорку.
І сеў на беразе Дняпра.
Каб змыў ён мае думкі горкія...
Цячэ рака...
Цячэ – Дняпро, спрадвеку...
Цераз Смаленск,
і Магілёў,
і Кіеў...
І для яго – мы проста Чалавекі.
А для сябе –
чаму мы розныя такія ?
Ўспаўзае сонца над Дняпром,
туман ператварая ў росы,
і зараз туташні паром,
касцоў пацягне на пакосы...
ДашкОўка-вёска,
з лугам заліўным...
Няўжо, адзін ён – тут, на Беларусі ?
Няма такіх на Украіне ?
І не бывала на Смаленскай рУсі ?
Спявае жаваранак,
дзесьці нада мной – увЫсі...
А над Дняпром – кружЫцца бусел...
Я не магу ў душЫ,
нават памысліць –
што так бывае толькі тут,
на БеларУсі...
ЗайцЫ ў лясах –
нацыянальныя, няўжо ?
Няўжо трава ў пакосах – розная ?
Для працы і жыцця –
патрэбна не ружжо...
Патрэбны нам – плугі, і косы...
Смаленскі люд...
Украінскі народ...
Куды вас цягне
палітычная страмніна ?
Цячэ спрадвеку,
ваш – адзін, Дняпро –
уміратвараючаю плынню...
Цячэ рака...
Цячэ – Дняпро, спрадвеку...
Цераз Смаленск,
і Магілёў,
і Кіеў...
І для яго – мы проста Чалавекі.
А для сябе –
чаму мы розныя такія ?
*+*
10 траўня 2014 г. у ДашкОўцы, на Дняпры...