Давай немного помолчим

Давай немного помолчим
Давай, мы крыху памаўчым...
***
Давай, мы крыху памаўчым...
На горад напаўзае вечар.
Накінуўшы спінжак на плечы,
на лоджыі п’ю каву,
думаю аб нечым.
І сам ня ведаю –
аб чым...
 
Як добра – ты са мною,
побач...
Мы – разам каву п’ем,
маўчым.
Над намі зорак далячынь.
Размоў вясці – няма прычын.
Навокал – цішыня,
і хутка – поўнач...
 
Сядзім,
нікуды не спяшым...
Ня трэба нам нікуды бегчы.
У нас з табою тут сустрэча.
І з намі разам – ціхі вечар.
Давай, мы крыху памаўчым...
*+*
у снежні …ноччу… Лоджыя