Радзiма мая, Беларусь...

Ведаеш ты,
Колькi ёсць у жыццi дарог,
Зорка ў начы,
I сустрэне цяплом парог.
 
Я да цябе,
З легкiм сэрцам заўжды iмкнусь,
Мацi мая,
Ты краiна мая, Беларусь…
 
Ведаеш ты,
Колькi есць на Зямлi шляхоў,
Колькi яшчэ,
Пра цябе напiшу радкоў.
 
У кожным радку,
Я душой да цябе дакранусь.
Родны куток,
Ты краiна мая, Беларусь...
 
Ведаеш ты,
Як сумую на тых шляхах,
Сны пра цябе,
Пра буслоў на тваiх палях.
 
Думкай сваёй,
Я ў паветра тваё акунусь,
Усё для цябе,
Ты Радзiма мая, Беларусь….