Издать сборник стиховИздать сборник стихов

ТЕЧЁТ РЕКА...

ТЕЧЁТ РЕКА...
Цячэ Рака цераз Краіны…
 
Я на світанку
выйшаў са двара.
Пайшоў,
па-над туманам,
па узгорку.
І сеў на беразе Дняпра.
Каб змыў ён мае думкі горкія...
 
Цячэ рака...
Цячэ – Дняпро, спрадвеку...
Цераз Смаленск, і Магілёў, і Кіеў...
І для яго – мы проста Чалавекі.
А для сябе –
чаму мы розныя такія ?
 
Ўспаўзае сонца над Дняпром,
туман ператварая ў росы,
і зараз туташні паром,
касцоў пацягне на пакосы...
 
ДашкОўка-вёска,
з лугам заліўным...
Няўжо, адзін ён – тут, на Беларусі ?
Няма такіх на Украіне ?
І не бывала на Смаленскай рУсі ?
 
Спявае жаваранак,
дзесьці нада мной – увЫсі...
А над Дняпром – кружЫцца бусел...
Я не магу ў душы,
нават памысліць –
што так бывае толькі тут,
на Беларусі...
 
ЗайцЫ ў лясах –
нацыянальныя, няўжо ?
Няўжо трава ў пакосах – розная ?
Для працы і жыцця –
патрэбна не ружжо...
Патрэбны нам – плугі, і косы...
 
Смаленскі люд...
Украінскі народ...
Куды вас цягне
палітычная страмніна ?
Цячэ спрадвеку,
ваш – адзін, Дняпро –
уміратвараючаю плынню...
 
Цячэ рака...
Цячэ – Дняпро, спрадвеку...
Цераз Смаленск,
і Магілёў,
і Кіеў...
І для яго – мы проста Чалавекі.
А для сябе –
чаму мы розныя такія ?
*+*
ноччу, пад яблыняй, у Косава
Отзывы
Ой, сябра, як жа добра пішаш ты!!! Плынь на душы, але - цяплюськая якая... Сбянтэжылась сумленне! Боль людская Ня змоецца Дняпром... Навокал тут - шуты... (Мабыць кепска - прабач...)
Я -пішу... Людзі - чытаюць... У нас - розныя справы... Дзякую.
Розніца утварылася толькі дзякуючы бацьку Лекашэнка.
Пра Лукашэнку мне нецікава... Пра яго у мяне, ой колькі... ( https://www.stihi.ru/avtor/byjnickij&book=1#1 ) Добра б было пачуць пра сам Верш некалькі пачуццяў...
Вирш душевный, в советские времена его бы пропечатали в газете. Но сегодня такая тема уже не в спросе, нужны темы о сегодняшних реалиях жизни. То есть то, что называется злободневностью.
Честно говоря, я больше о природе живописал, на беларускай Мове, а реалии прицепил, потому что они появились. написано было: 10 траўня 2014 г. © Copyright: Олег Буйницкий, 2014