Издать сборник стиховИздать сборник стихов

Житейское сострадание

Житейское сострадание
Жыццёвае спачуванне.
Са зборніка "Гішторыі дзеда Алега".
 
ЗахварЭла свінка...
Перастала есьці...
Я сяжу, гарУю...
І чашУ за вухам...
Не сябе !
ЗдурЭць вам !
Свінцы вуха чУхаю.
 
Бо, яе мне жалясна...
Шчэ ж памрэ, дурнічка...
І ня будзе мяса...
Ня будзе паляндвічкі...
 
І сальцА ня будзе...
Ў скрыні, у кладОўцы...
Можа йна прастУдзілась...
Ня хрукае, прымоўкла...
 
Пры паразмышлЕнні
свінка – не сабака...
Трэба для лячЭння
нейкая прысмака.
 
УзварЫў ёй кАвы.
Бутэрброд – з ікоркай.
Яна пасмакавала...
Ня хоча, кАва - гОркая.
 
Пыску адвярнУла...
Быццам я – наўмЫсна...
Бутэрброд бяру я,
і як панЕнцы – ў пЫску.
 
Можа, й не панЕнка...
Але, спадабалася...
БутэрбрОды з’Ела.
І, глядзі ж, паднялася.
 
Весялей мне стАла...
А з чаго нудзіцца !
Буду ўзімку – з сАлам !
Буду – з паляндвІцай !
*+*
( захварЭла – заболела; чУхаю – чешу; скрыня – ящик;
кАва – кофе; наўмЫсна – нарочно,с издевкой;
спадабалася – понравилось; нудзіцца – унываць).
Отзывы
Садзюга! З такой любоўю ды пра сала! Выдзяківаісся?