Каханне

Гэта тое, што аднойчы,
Як святло, запаліць вочы,
Непрыкметна дакранецца
Да абуджанага сэрца.
Гэта тое, што на крылах
Узнясе да небасхілу,
Дзе блукаючыя мары
Не хаваюцца за хмары.
Тое, што ў складаным стане
Нас ніколі не падмане,
Што iснуе ў цуда-путах
Ці асудзіць на пакуты.
Гэта тое, што наўмысна
Кайданамі сэрца цісне
І таму падставу мае—
Побач з ім сваё трымае.
Будзе дзень, з якім, дарэчы,
Не шкада чакаць сустрэчы,
Дзень, які пабеліць скроні
Ды не вызваліць з палону.
10.12.1999г.
Отзывы
VESTA29.03.2018
Лепота!
Зуев Сергей Михайлович29.03.2018
Ёсць трохi...
З павагай!
Буйницкий Олег29.03.2018
Глядзі ж ты... беларускі паэт ты наш...
Зуев Сергей Михайлович29.03.2018
Што - спадабалася алi не?
Буйницкий Олег29.03.2018
Гэта, значыцца, патрэбна мне, як классыку Беларускай Паэзіі,
грунтоўна падыйсці да кожнага слоўца і яго прадназначэння ў тваім Творы, і толькі потым выдаць сціплы камэнтарый...
Так што, пачакай...
Зуев Сергей Михайлович29.03.2018
Добра... Штосьцi да будзе.
Ольга Миненко "Василёк"29.03.2018
Чаго чакаць? Тольки на беларускай мове можна было так яскрава выказаць пачуцци.
Зуев Сергей Михайлович29.03.2018
Ой, дзякуй Вольга! Добрае слова толькі стымулюе свядомасць, каб натхненне абуджаць ....
Буйницкий Олег29.03.2018
А няхай папакутае... Бо вельмі мала піша на Роднай Мове...
"Роднай мовы няма -
ў міныстэрствах, спалкомах,
і ў любых установах уладных.
Анідзе ў Беларусі.
Нават пан-«прэзыдэнт» –
па расейскі нам хлусіць."
*+*
5 лютага 2011г.
Ольга Миненко "Василёк"29.03.2018
Мы все грешим этим, а я в первую очередь. Трудно подобрать нужные слова. Читать могу, а слагать и не пытаюсь.
Жук Александр29.03.2018
Добра, сябра, ДОБРА!
Зуев Сергей Михайлович29.03.2018
А бо вершы ўжо абраслі барадой ... Аднак пісаць на беларускай мове трэба альбо пісьменна, альбо наогул не пісаць. Дзякуй за рэцэнзію!
Жук Александр29.03.2018
Сорам, але - вершы па-беларуску - не мастак...
У другим жыцці...
Легкодимова Татьяна01.12.2020
Сергей! Пусть этот день будет!
Зуев Сергей Михайлович01.12.2020
Татьяна, спасибо!
Рад обстоятельству, что белорусский язык вам нравится!
И за то... что вернули в список избранных.
С уважением и наилучшими пожеланиями!

