Издать сборник стиховИздать сборник стихов

Душэўнае

...мАлы ветрык ў светлым гае
са мною ў хОванкі гуляе,
то – сціхае,
то – шуміць...
А я яго і не шукаю,
няхай – хаваецца, бяжыць...
Іду праз гайную празрыстасць,
і свежасць – апаслЯ дажджа...
Я ў гаі – ў пошуках карысьці,
якую стрэць тут пажадаў...
 
Чалавека у турботах –
беражэ яго Душа.
А ў Душы бясконцы клопат –
Чалавека паляпшаць.
Ні хвіліначкі – пакоя,
ні імгнення – каб паспаць...
І я, панёс Душу з сабою –
у светлым гаі пагуляць.
 
Няхай пабудзе у нірване,
ад паха вымытых бярозак,
адпачывае хай старанна,
й – пабудзе крыху несур’ёзнай.
Бо, нашым Душам – дастаецца...
Іх Праца – нас лячыць, лячыць...
Ім нЕкуды ад нас падзецца –
мы ж, не даЕм Ім адпачыць…
 
І таму – у светлым гаі,
я з Душой сваёй гуляю,
выпушчаю у паветра –
сярод птушак хай лятае.
Набярэцца – сонца, лета...
Вось з такім гуляю толкам –
каб хапіла сіл
у маёй Душы – надоўга.
*+*
(гай - роща)
ноч,Мінск, Лоджыя