Издать сборник стиховИздать сборник стихов

Истоки наши

Истоки наши
Вытокі нашы...
***
Бывае,
зморышся, да нЕльга...
І мАрыш – адпачыць дзе,
прымасціўшысь.
 
Здаецца, я зусім маленькі...
І да мяне бяжыць ручай,
з майго дзяцінства...
 
Ручай,
з празрыстай і дрыготкай,
вадой –
цалебнай у спякоту...
 
Здаецца, што жыццё бяжыць наадваротку –
сустрэць дзяцінства,
як пяшчоту...
 
Там неба – сінь…
Прастор Радзімы –
не акінуць зрокам...
Там Край дзяцінства,
матуля там жыве мая...
 
Усё пачынаецца з вытокаў,
бягучага з дзяцінства Ручая...
*+*
вечар, Мінск, Лоджыя