Издать сборник стиховИздать сборник стихов

Чацвер, Сакавік, 2015-ы Год…

Чацвер, Сакавік, 2015-ы Год…
Са  зборніка  “Гішторыі  Дзеда  Алега”.
              ****   *   ****
Пайшоў  я  па  якойсьці  Справе…
Надвор’е – добрае, цяплЫнне…
Ці – пагуляць, ці – прыкупіць  там  нейкай  стравы…
Ды, Светафор – патрабаваў  прыпынак.
 
Цяжкі  бетон  будынкаў  шэрых…
Праспект – ракой  з  машын – цячэ…
Чакаю – перайсці  на  той  каб  “бераг”…
Нервую – трэба  мне  хутчэй.
 
Непадалёку – пераход, падземны…
Каб  не  чакалі  Светафора…
Паўзці  ж  ў  падземмі – мне  нікчЭмна…
Я – не  мураш, ці, там – чарвяк  каторы.
 
Люблю  прастор, хоць  невялікі…
Кірунак – напраўляць  самому…
Да  самастойнасці  прывыклы…
Яшчэ  з  дзяцінства  даўняга, малога.
 
Дадумаўся…
У  дзейнасць – ўлезлі  Мары…
І  я – вярнуўся  на  кватэру.
Вось, Дурань  стАры…
Сарваўся  ў  Косава !
Ня  Ўлетку,
як  збіраўся – а  цяпЕра !
 
Няхай  там  шчэ  і  травы – не  палезлі…
Не  выпусцілі  Лісце  почкі…
Паехаў !
На  Радімы  мілай  Месца !
У  горадзе  мне  стала  ўжо – няўмочна !
*+*
26 сакавіка 2015 г.