Издать сборник стиховИздать сборник стихов

В нашей галактике, где-то на околице...

В нашей галактике, где-то на околице...
Вечар выдаўся ж, халера...
Перадых ніхто не дась...
Мы вячэраем,
з катом,
а тут у хату, цераз дзьверы,
стварэнне нейкаснае –
шась !
 
Мы з катом гарбату п’ем,
з варэннем,
і штосьці там па тэлебачару глядзім...
Удвух, з кацярай, жыць нядрэнна.
Суседу хУжай –
ён адзін...
 
І тут – завальвае на хату
да нас – нягаданы-няжданы...
Ад нечаканасці
расплюхаў я гарбату !
А гэты кажа:
– Я – іна-пла-ні-цЯ-нін...
 
Сусед мой,
той бы дык здурэў,
адразу !
Я ж – чалавек мудрО-О-Оністага складу...
– За стол садзісь, -
яму пальцОм паказваю.
А сам гляжу –
ня прэцца, там за ім хто,
ззаду...
 
Наліў гарбаты, лЫжку ткнуў ў варэнне,
ён – піць пачАў,
а я – пачАў вясці бяседу...
– З якога ты скажы здарэння
Зямельку нашу вЫрашыў наведаць ?
 
– Дак цёшча у мяне,
ў сузор’і Скарпіёна...
А сам жыву я – у СтральцЭ...
Па шляху Млечнаму звяздзішнікі,
шалё-ё-ёныя...
Па ўскрАечку аб’ехаць іх хацеў...
Цягнусь памАлу,
бо ляталка – стАрая...
А з-за Мядзьведзіцы –
гружоны космавоз !
Я – ледзьве вывернуў...
І тут мяне ударыла !
Камета йшла...
Якраз наперакос...
 
– Чаго гаруеш,
бачу ж, што жывЫ застаўся.
Папі гарбАты, і валі да цёшчы.
– Не-е-е...
Каля Зямлі косманасос зламаўся…
Талерачка мая цяпер ляцець ня ў мОчы...
 
Кажу яму:
– Ды кінь тужЫць!
Мы тут з катом – у адзіноце !
Цябе дзе – знойдзем палажыць,
і бульба ёсць –
на трох нам хОпіць !
К зіме зарэжам парася,
цябе надзелім шкваркай...
 
Качае прЫшлы галавой:
– Ня-з-з-зя-я-я…
Ой, мне да цёшчы трэба,
шпАрка...
Ня ведаеш, зямлянін, маю цёшчу...
Калі яна сюды прымчыцца –
застанецца ад хаты толькі твая кошка...
І дОўга-дОўга будзеш сам лячыцца...
 
Чашу патыліцу…
– Цягні тады косманасос да хаты…
Дапамагу, не пагублю...
Пакуль пап’еш з катом гарбАты –
за гэты час рамонт зраблю !
 
Прынёс ён сваю “злОмку-хрЭнь”...
Гляжу, яна –
аж з прошлага стагоддзя выпуску...
З запАльнічкі кітайскай ўзяў крамень –
усунуў у насос...
Працуе, накусь-вЫкусі !
 
Дзівіўся "цуду" іна-пла-ні-цЯ-нін –
у закутку Галактыкі –
ды і такі дзяляга !
Вось дурань...
Я жа тут –
ад "Косма-Транса", спецыяльна...
Каб пОмачу аказваць
таким вось
косма-бедалагам...
*+*
ноччу, Мінску, на Лоджыі
 
(гарбата - чай)
Отзывы
!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!! Добрый день, Алег! Очень люблю фантастику, зачитывалась в свое время Стругацкими. Хорошо встретили инопланетянина - и чайку попили, и по душам поговорили, и помогли. Вот бы сами земляне так дружненько друг друга выручали, и понимали с полуслова! Спасибо за впечатления...
Спасибо. Фантастики у меня много. На беларускай и на русском. Например" "Ночные розовые инопланетяне" - или: "ПАРАЛЛ-Л-Л-ЛЕЛЬНЫЕ ПРИДУРКИ" - и ещё очень много. я и в юности и сейчас - читаю и люблю Фантастику. и пишу много. То, что я отметил - только маленькая часть.
Во накруціў! Ды цешчу прыхапіў... А прыглядзецца, мо - і сам адтуль?
Дзе там "накруціў"... Усё - чысцюлькі праўдзівая гішторыя.
Ай, хлусіш, казачнік!
Я шчэ і мала чаго распавядаў... Бо, калі УСЁ раскрыю, ня будуць выдаваць курортную картку на Тау-Кіта, з гэтай працы пагонюць, і без пенсіёна застануся.
Што тут скажашь! Ць наварацілі, Алег Васільевіч, а бо і сапраўды галава будзе працаваць лепш, калі чай і кава з цыгарэткай прыкусіць печывам ... Такія гісторыі нараджаюцца !!!