Промні кахання…

Промні кахання…
20-й гадавіне шлюбу і
Дню Закаханых, прысвячыю…
 
 
Мы шчасця чакаем,
Кахання шукаем,
Жыццё бяжыць…
 
Мы хмары ў небе,
Рукой разганяем,
А час ляціць…
 
Мы ў лепшае верым,
Адчынены дзверы,
У белых снах…
 
Кахання праменьчык,
Запаліць агенчык,
Вясны ў вачах…
 
Цяпло адгукнецца,
Анёлы ў сэрцах,
Пяюць для нас…
 
Ласкава паклічуць,
І шчодра пазычаць,
Шчаслівы час…
 
У абдымках кахання,
У шчырых прызнаннях,
Забудзем усё…
 
Нам Дзень Закаханых,
Прызначыць спадканне,
На ўсё жыцце…